
Дзень роднай мовы адзначылі ў Лельчыцкай раённай гімназіі. Вучні прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да святочнага дня: разгадвалі крыжаванкі і праходзілі інтэрактыўныя віктарыны, удзельнічалі ў конкурсах на лепшага чытальніка вершаў класікаў беларускай літаратуры, прэзентавалі паведамленні пра беларускіх пісьменнікаў, вывучалі народныя абрады.
У чарговы раз навучэнцы нашай гімназіі прынялі ўдзел у купалаўскіх чытаннях, якія штогод праводзіць гімназія імя Янкі Купалы г. Мазыра. На канферэнцыю былі прадстаўлены творчыя празаічныя і паэтычныя творы вучняў, буктрэйлеры на творы Янкі Купалы, вучэбна-даследчыя работы. Чакаем вынікаў канферэнцыі і жадаем поспехаў нашым удзельнікам.