gototopgototop
Russian Belarusian English German
Поздравляем!

wedpresent1

Коленская Татьяна Григорьевна 01.11

Сергеенко Тамара Николаевна  08.11

Герман Инна Владимировна 10.11

Рожкова Марина Александровна 13.11

Колесник Надежда Васильевна 14.11

Кулиш Галина Ивановна 27.11

Карпович Андрей Владимирович 28.11

Воронович Екатерина Владимировна 28.11

Кондик Иван Адамович 30.11

PostHeaderIcon Пераможцы VII Адкрытага фестывалю даследчых і творчых работ вучняў

12 мая вучні Лельчыцкай раённай гімназіі ўпершыню прынялі ўдзел у Адкрытым фестывалі даследчых і творчых работ з міжнародным удзелам “Кніга – пачатак пачаткаў кожнай навукі”, які штогод ладзіць гімназія г. Калінкавічы.

У гэтым навучальным годзе Фестываль быў прысвечаны году малой радзімы. Гімназію прадстаўлялі вучаніца 9 “Б” класа Сасноўская Вікторыя ў конкурсе чытальнікаў; вучаніца 4 “Б” класа Сушчык Аліна ў секцыі “Гістарычная” з вучэбна-даследчай работай “Гісторыя аднаго фотаздымка”; вучні 5 “Б” класа Бут-Гусаім Ангеліна і Каваленка Данііл у секцыі “Філалагічная” з вучэбна-даследчай работай “Люстэрка загадкавае і таямнічае”.

Журы конкурсу складалі прадстаўнікі адміністрацыі г. Клінцы (Расія), выкладчыкі МДПІ ім. І.П.Шамякіна, настаўнікі гімназіі г. Калінкавічы. Геаграфія ўдзельнікаў надзвычай шырокая: г.Клінцы (Расія), г. Славуціч (Україна), Мінскае кадзецкае вучылішча, гімназіі і школы Мазыра, Светлагорска, Жыткавіч, Ельска, Петрыкава, г.п. Акцябрскага, Калінкавіч, г.п.Лельчыцы (Гомельская вобласць), Кобрына, Камянца (Брэсцкая вобласць). З кожным годам колькасць удзельнікаў павялічваецца, VII Адкрыты фестываль налічваў 310 удзельнікаў.

Усе работы нашых вучняў былі высока ацэнены журы конкурсу: дыпломы ІІІ ступені атрымалі юныя даследчыкі Аліна Сушчык, Ангеліна Бут-Гусаім, Данііл Каваленка; дыплом лаўрэата конкурсу чытальнікаў атрымала Вікторыя Сасноўская.

Віншуем гімназістаў і настаўнікаў Наталлю Уладзіміраўну Сушчык, Ірыну Рыгораўну Казачэнка, Валянціну Афанасьеўну Казачок, якія дапамаглі сваім вучням стаць пераможцамі, і жадаем поспехаў у іх творчай і даследчай дзейнасці.


 

 
Директор гимназии
Баннер
Последние фото
Полезные ресурсы
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация

 kon

 

ул. Победы, д. 33,

г.п. Лельчицы,

Гомельская обл., 247841, 

тел. 8 (02356) 21670

электронная почта:

lel-gimnazia@mail.gomel.by

skype: lel-gimnazia

сайт: lel-gimnazia.ihb.by