gototopgototop
Russian Belarusian English German
Поздравляем!

cvety

Пузанова Наталья Анатольевна 01.05

Ковшар Юлия Олеговна 03.05

Барановская Кристина Сергеевна 04.05

Сущик Наталья Владимировна 09.05

Павлова Наталья Витальевна 13.05

Демидовец Марина Сергеевна 15.05

Фицнер Татьяна Владимировна 23.05

Рыбинская Елена Владимировна 24.05

Лисицкая Татьяна Леонидовна 28.05

PostHeaderIcon Дзень роднай мовы

IMG 7172


Нам блізкія словы лягчэй зразумець.

На іх і трымаецца родная мова –

Таму беражы яе кожнае слова.

                         Сяргей Чыгрын

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

З 15 па 19 лютага ў Лельчыцкай раённай гімназіі праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. У праграме прадметнага тыдня прайшлі ўрокі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры; круглы стол для настаўнікаў пачатковых класаў; прадстаўленне творчых работ вучняў V – VIIIкласаў; удзел у конкурсе вучэбна даследчых работ вучняў VII – ХІ класаў. Свае даследчыя работы абаранялі Сініцкая Яніна, Буцько Паліна, Несцярэня Аляксандр. Усе жадаючыя прынялі ўдзел у конкурсе “Буслік – 2021”.

Асабліва святочна, цікава і крэатыўна праходзіў заключны дзень, прысвечаны Дню роднай мовы. Для вучняў V – VIIкласаў падрыхтаваны інтэрактыўныя заданні на веданне роднай мовы. Вучні VIII – ХІ класаў праходзілі адзін з падрыхтаваных для іх маршрутаў (“Лінгвістычны”, “Літаратурны”, “Крок да поспеху”), выконвалі заданні, згенерыраваныя ў QR-коды. За праходжаннем маршрутаў сачылі старшакласнікі-кансультанты. За беспамылковае выкананне заданняў 7 удзельнікаў атрымалі сертыфікаты на 10 балаў па беларускай мове ці літаратуры. Гэта залежала ад маршруту, выбранага вучнем.

Актыўна далучыліся да святкавання настаўнікі: яны прайшлі маршутам “Крок да поспеху”, выканалі падрыхтаваныя для іх заданні. Для адміністрацыі распрацаваны “Метадычны партфель”, у якім сабраны заданні па кантрольна-ацэначнай дзейнасці педагогаў.

Прадстаўнікі адміністрацыі і настаўнікі гімназіі атрымалі сертыфікаты, прымеркаваныя да Дня роднай мовы.

Ірына Казачэнка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Лельчыцкая раённая гімназія”.

 abiava